Юра с днем рождения!
Здароўе, шчасце, багацце i каханне жадае кожны ў дзень нараджэння. А я жадаю сапраўды мужчынскія рэчы: каб усе сур’ёзныя i жартаўлiвыя планы выконвалiся, каб не падводзiла жонка, шанавала цешча, дапамагалi дзецi. Няхай сябры заўсёды будуць побач, каб адчуваць надзейнае плячо, праца не толькi прыносiць грошы, а таксама жаданне працаваць. Хай на жыццёвым шляху не сустракаецца бяда, хвароба цi няўдача. Жадаю, каб наступны дзень нараджэння не пафарбаваў віскі ў сівізну, не патушыў агеньчык у вачах, не дадаў маршчын на твары.